ЗАГРЭБ. Прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч быў застрэлены сёньня перад будынкам ўраду ў Белградзе. Мяркуецца, што забойцай быў добра падрыхтаваны снайпэр. Джынджыч быў паранены дзьвюма кулямі і памёр у шпіталі, куды яго перавезьлі адразу пасьля нападу. З заўтрашняга дня ў Сэрбіі пачынаецца трохдзённая жалоба ў зьвязку са сьмерцю Зорана Джынджыча. Урад краіны пасьля свайго пазачарговага паседжаньня зьвярнуўся да выконваючага абавязкі прэзыдэнта краіны Наташы Місіч з прапановай ўвесьці надзвычайнае становішча ў краіне. У мінулым месяцы была яшчэ адная спроба забіць Джынджыча, калі воінскі грузавік выехаў насустрач машыны прэм’ера. Зоран Джынджыч быў адным з найбольш яскравых лідараў Сэрбіі, які непасрэдна ўдзельнічаў у зьвяржэньні рэжыму Слабадана Мілошавіча. 14 красавіка 2000 году, выступаючы перад дэманстрантамі на мітынгу апазыцыі, Джынджыч сказаў: