КІЕЎ. Рашэньне Эўрапейскага зьвязу забясьпечыць Украіне адмысловы статус суседа Эўразьвязу “не зусім адпавядае памкненьням Украіны”, паколькі Украіна імкнецца да атрыманьня асацыяванага, а пасьля паўнавартаснага сяброўства у гэтай арганізацыі.Пра гэта сёньня паведаміла міністэрства замежных справаў Украіны. Эўразьвяз стварае вакол сябе “кола добрасуседзтва”, што азначае ўмацаваньне сувязяў з ўсходнімі і паўдзённымі суседзямі. Але новыя краіны-суседзі ня маюць пэрспэктывы далучыцца да Эўразьвязу ў бліжэйшым часе.