Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:03 ]  ЗША адхiлiлi прапанову даць Іраку 45 дзён на раззбраеньне


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Працягваецца дыпляматычнае змаганьне ў Радзе бясьпекi ААН. Злучаныя Штаты Амэрыкi i Вялiкая Брытанiя спрабуюць здабыць падтрымку для новай рэзалюцыi, якая дазволiла б вайну супраць Іраку, калi iрацкiя ўлады не выканаюць патрабаваньнi аб раззбраеньнi цягам некалькiх дзён. Адмiнiстрацыя ЗША адхiлiла прапанову даць Іраку 45 дзён для раззбраеньня. Такую прапанову зрабiлi шэсьць краiнаў-сябраў Рады Бясьпекi – Ангола, Гвiнэя, Камэрун, Мэксыка, Пакiстан i Чылi. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр назваў гэтую прапанову непрымальнай. Ён дадаў, што ЗША разьлiчваюць на галасаваньне ў Радзе бясьпекi наконт новай рэзалюцыi ўжо на гэтым тыднi. Нават калi ЗША i Брытанiя здолеюць атрымаць 9 галасоў з 15, што трэба для прыняцьця рэзалюцыi, тры сталыя сябры Рады бясьпекi – Францыя, Расея i Кiтай – пагражаюць накласьцi вэта i заблякаваць рашэньне.
XS
SM
MD
LG