ВАШЫНГТОН. Мiнiстар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сказаў аб магчымасцi таго, што Злучаныя Штаты атакуюць Ірак без дапамогi сваiх брытанскiх саюзьнiкаў. Рамсфэльд прызнаў на прэсавай канфэрэнцыi, што прэм’ер-мiнiстар Вялiкай Брытанii Тонi Блэр сутыкнуўся з супрацiвам унутры сваёй краiны ў пытаньнi iрацкага крызысу.
Прадстаўнiкi брытанскага прэм’ера адразу ж заявiлi, што памiж ЗША i Вялiкай Брытанiяй iснуе поўнае супрацоўнiцтва ў плянаваньнi магчымай вайны. Пазьней Рамсфэльд выступiў зь пiсьмовай заявай, дзе падкрэсьлiў, што мае ўсе падставы разьлiчваць на значны ваенны ўнёсак Брытанii ў выпадку вайны зь Іракам.