ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты заклiкалi Іран пагадзiцца на больш сур’ёзныя iнспэкцыi iранскай ядзернай праграмы. Прэсавы сакратар Рады бясьпекi ЗША Шон МакКормак заявiў, што Іран ня мае рацыянальнага абгрунтаваньня для сваёй ядзернай праграмы.
Учора кiраўнiк Мiжнароднай агенцыi ў атамнай энэргii Мухамэд эль-Барадэй заклiкаў Іран падпiсаць дадатковы пратакол да Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброi. Гэта дазволiла б мiжнародным iнспэктарам праводзiць нечаканыя iнспэкцыi iранскiх ядзерных аб’ектаў.
Злучаныя Штаты вiнавацяць Іран у спробе стварыць ядзерную зброю. Іранскi ўрад кажа, што яго ядзерная праграма служыць выключна для мiрнай вытворчасьцi энэргii.
Падчас вiзыту ў Тэгеран у аўторак мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў выступiў у абарону iранскай ядзернай праграмы, назваўшы яе мiрнай i празрыстай.