Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:53 ]  Мiнiстар замежных справаў Расеi наведае Кабул


КАБУЛ. Мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў сёньня наведае Кабул для перамоваў з кiраўнiцтвам Афганiстану. Падчас аднадзённага вiзыту Іваноў мае сустрэцца з афганскiм прэзыдэнтам Хамiдам Карзаем, а таксама зь мiнiстрамi замежных справаў i абароны Афганiстану. Чакаецца таксама, што Іваноў наведае комплекс будынкаў, у якiх раней месьцiлася расейская амбасада. Будынкi былi разбураныя падчас грамадзянскай вайны ў Афганiстане ў 1990-я гады. Цяпер Расея хоча аднавiць iх, каб разьмесьцiць там сваiх дыпляматаў.
XS
SM
MD
LG