Вашынгтон. Сёньня стала вядома, што іракскія зьнішчальнікі сарвалі інспэкцыйны палёт двух самалётаў-выведнікаў У-2. Самалёты У-2 выконвалі назіральныя палёты па заданьні інспэктараў ААН.
Прэсавы сакратар прэзідэнта ЗША Ары Фляйшэр сёньня зазначыў, што галасаваньне наконт рэзалюцыі адносна Іраку мусіць адбыцца цягам гэтага тыдню.