Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:41 ]  Першая у Эстоніі станцыя высочваньня


Талін. Ўчора эстонскія вайскоўцы сумесна з адмыслоўцамі амэрыканскай карпарацыі Локхід Марцін (Lockheed Martin) пачалі тэставыя спраўджваньні апаратуры на станцыі высочваньня на паўночным ўсходзе Эстоніі. Ўсталяваны радар ФПС-117 каштаваў міністэрству абароны Эстоніі амаль 20 млн. Даляраў. Калі радар будзе дзейсны, ён здолее сачыць за станам паветранай прасторы на вышыні да 30 км. і на адлегласьці да 450 км., то бок -- ня толькі над Эстоніяй і Латвіяй, але і над Санкт-Пецярбургам, Вялікім Ноўгарадам і Псковам.
XS
SM
MD
LG