Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  Група вайскоўцаў з Польшчы выпраўляецца у Афганістан


Варшава. У найбліжэйшым часе група з 60 польскіх вайскоўцаў выпраўляецца у Афганістан пасьля разьвітальных ўрачыстасьцяў у Аполе. Гэта будзе трэцьцяя перамена польскага кантынгента войскаў у Афганістане. У складзе гэтай групы экспэрты выведкі, сапёры і салдаты з элітных фармаваньняў ГРОМ (GROM). Камандуючы наземнымі сіламі Польшчы паведаміў, што кантынгент накіроўваецца у Афганістан не дзеля удзелу ў вайсковых апэрацыях, але каб падтрымаць нармальнае функцыянаваньне базы ў Баграме, якая забясьпечвае падтрымку антытэрарыстычных апэрацыяў у гэтай краіне.
XS
SM
MD
LG