АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Злучаныя Штаты i Вялiкая Брытанiя адклалi галасаваньне аб новай рэзалюцыi Рады бясьпекi ААН, якая дазволiла б вайну, калi Ірак цалкам не раззброiцца да 17 сакавiка. Францыя i Расея кажуць, што гатовыя накласьцi вэта на такую рэзалюцыю.
Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр заявiў, што працягваюцца дыпляматычныя кансультацыi, i што галасаваньне ў Радзе бясьпекi, якое чакалася ўжо сёньня, верагодна, адбудзецца пазьней на гэтым тыднi.
Генэральны сакратар ААН Кофi Анан заклiкаў ЗША i iх саюзьнiкаў не ўжываць сiлу супраць Іраку без дазволу Рады бясьпекi. Паводле Анана, такiя дзеяньнi ня мелi б мiжнароднай легiтымнасьцi.