ГААГА. Прэзыдэнт грэкаў-кiпрыётаў Тасас Пападопулас кажа, што перамовы аб аб’яднаньнi Кiпру зайшлi ў тупiк. Перамовы адбываюцца ў галяндзкiм горадзе Гаага пры пасярэднiцтве генэральнага сакратара ААН Кофi Анана. Пападопулас вiнавацiць у зрыве перамоваў лiдэра туркаў-кiпрыётаў Раўфа Дэнкташа, якi нiбыта не пагаджаецца з плянам ААН правесьцi 30 сакавiка на дзьвюх частках Кiпру рэфэрэндум аб аб’яднаньнi. Дэнкташ i Анан пакуль не камэнтуюць сытуацыю.
Паводле пляну ААН, рэфэрэндум аб аб’яднаньнi дазволiў бы Кiпру цалкам далучыцца да Эўразьвязу ў наступным годзе. Чакаецца, што iнакш, да Эўразьвязу далучыцца толькi грэцкая частка выспы, бо толькi яна прызнаецца мiжнароднай супольнасьцю.