ТЭГЕРАН. Мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў сёньня сустрэнецца ў Тэгеране з кiраўнiцтвам Ірану. Чакаецца, што на асноўнымi тэмамi на перамовах будзе iрацкi крызыс i сытуацыя ў Афганiстане.
Іваноў мае сустрэцца са сваiм iранскiм калегам Камалем Харазi, з прэзыдэнтам Мўхамэдам Хатамi ды iншымi iранскiмi лiдэрамi.
Злучаныя Штаты ў панядзелак зноўку заявiлi, што Іран спрабуе стварыць ядзерную зброю. Іранскi ўрад кажа, што яго ядзерная праграма служыць выключна для мiрнай вытворчасьцi энэргii.