Мінскія ўлады не далі дазволу на
правядзенне 12 сакавіка маршу "За лепшае жыццё!".
Сталічныя ўлады дазволілі толькі мітынг у парку Дружбы народаў з 18.00 да 20.30. Аднак, па словах арганізатараў,яны будуць збірацца ў 18 гадзін на плошчы Якуба Коласа.
Заяўленыя лозунгі вулічнага мерапрыемства: "Хопіць рабаваць людзей!", "Нізкія падаткі - нізкія кошты!", "Ён павінен
сысці!".
Як паведамілі кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў
"Перспектыва" і "Прыватная ўласнасць", акцыю ў Мінску падтрымаюць таксама
індывідуальныя прадпрымальнікі з рэгіёнаў краіны.