ПАРЫЖ. Напярэдадні маючага адбыцца заўтра ў Радзе бясьпекі ААН галасаваньня ў справе новай рэзалюцыі наконт Іраку сёньня працягваліся інтэнсыўныя дыпляматычныя перамовы на рознах узроўнях. Міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Вілепэн сёньня ў Анголе пачаў турнэ, цягам якога ён зьбіраецца наведаць тыр афрыканскія краіны. Гэтыя краіны зьяўляюцца сябрамі Рады бясьпекі. Кіраўнік францускага МЗС імкнецца пераканаць іх не падтрымваць рэзалюцыю, якую прапанавалі ЗША, Вялікая Брытанія ды Гішпанія. Сёньня ж Вілепін прыляцеў у Камэрун, увечары ён вылятае ў Гвінею.