Ерэван. Прадстаўнікі армянскай апазыцыі сёньня абкружылі будынак Цэнтарльнай выбарчай камісіі краіны і ўсталявалі там лягер. Яны пратэстуцюь супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Згодна з дадзенымі Цэнтрвыбаркаму Арменіі перамогу ў выбарах атрымаў сёньняшні прэзыдэнт Робэрт Качаран, за якога прагаласавалі 67 з паловай працэнтаў выбаршчыкаў. За ягонага суперніка – Сьцяпана Дэмірчана – 32 з паловай. Апазыцыянеры падрыхтавалі плякаты і лёзунгі “Сьцяпан Дэмірчан – гэта прэзыдэнт, абраны народам”. У акцыі бяруць удзел каля сотні чалавек.