Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  У Палестыне будзе ўтвораная пасада прэм'ер-міністра

РАМАЛАГ. Парлямэнт Палестыны сёньня прыняў рашэньне аб утварэньні новай пасады прэм’ер-міністра і пачаў абмяркаваньні яго паўнамоцтваў. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясэр Арафат прапанаваў на гэтую пасаду кандыдатуру Махмуда Абаса. Прызначэньне палестынскага прэм’ер-міністра патрабавалі міжнародныя пасярэднікі ў якасьці неабходнай рэформы дзеля ўзнаўленьня палестынска-ізраільскіх мірных перамоваў. ЗША і Ізраіль імкнуцца зьменшыць уплыў Ясэра Арафата. Аднак ёсьць паведамленьні, што з прызначэньнем прэм’ер-міністра, Арафат захавае ранейшы ўплыў на сілы палестынскай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG