АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Злучаныя Штаты, Францыя i Расея сёньня працягваюць дыпляматычнае змаганьне вакол рэзалюцыi Рады бясьпекi ААН, якая дазволiла б вайну супраць Іраку.
Выступаючы па амэрыканскiм тэлебачаньнi, дзяржаўны сакратар ЗША Колiн Паўэл заявiў, што Злучаныя Штаты блiзкiя да таго, каб адтрымаць дзевяць галасоў зь пятнаццацi ў Радзе бясьпекi. Менавiта столькi трэба для прыняцьця рэзалюцыi. Паводле рэзалюцыi, Ірак павiнны цалкам выканаць усе абавязацельствы ў раззбраеньнi да 17 сакавiка, iнакш Злучаныя Штаты ды iх саюзьнiкi пачнуць вайну.
Паўэл, аднак, заявiў, што ня будзе зьдзiўлены, калi Францыя скарыстаецца сваiм правам вэта, каб заблякаваць рэзалюцыю. Галасаваньне ў гэтым пытаньнi можа адбыцца ўжо ў аўторак.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявiў, што Злучаныя Штаты гатовыя пачаць вайну нават без падтрымкi ААН.
Прэзыдэнты Расеi i Францыi, Уладзiмер Пуцiн i Жак Шырак, абмеркавалi цяперашнюю сытуацыю ў тэлефоннай размове. Паводле прадстаўнiка Расеi Аляксея Громава, абодва лiдэры лiчаць, што новая рэзалюцыя ня мае неабходнай падтрымкi ў Радзе бясьпекi i што ў Іраку мусяць працягвацца iнспэкцыi ААН.
Тым часам мiнстар замежных справаў Францыi Дамiнiк дэ Вiепiн наведвае тры афрыканскiя краiны, якiя цяпер маюць месцы ў Радзе бясьпекi ААН – Анголу, Гвiнэю i Камэрун. Ён спрабуе пераканаць iх выступiць супраць новай рэзалюцыi.