Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:55 ]  Брытанская мiнiстарка пагражае адстаўкай


ЛЁНДАН. Брытанская мiнiстарка пагражае падаць у адстаўку, калi Вялiкая Брытанiя далучыцца да ЗША ў вайне супраць Іраку без дазволу Арганiзацыi аб’яднаных нацыяў. Клэр Шорт, якая адказвае ў брытанскiм ўрадзе за праграмы замежнай дапамогi, заявiла радыё Бi-Бi-Сi, што яна ня можа падтрымаць парушэньне мiжнароднага заканадаўства i разбурэньне аўтарытэту ААН. Шорт назвала пляны вайны зь Іракам вельмi безразважнымi.
XS
SM
MD
LG