Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:53 ]  У Турэччыне будзе новы прэм'ер-мiнiстар


АНКАРА. Чакаецца, што ўжо на гэтым тыднi прэм’ер-мiнiстрам Турэччыны стане Рэджэп Тайiп Эрдаган. На давыбарах у нядзелю, ён атрымаў месца ў парлямэнце. Эрдагану забаранiлi ўдзельнiчаць у мiнулых парлямэнцкiх выбарах, на якiх перамогу атрымала ягоная партыя. Рэч у тым, што ён быў асуджаны за iсьлямскую прапаганду. Але потым забарону зьнялi. Чакаецца, што блiжэйшымi днямi цяперашнi прэм’ер Турэччыны Абдула Гюль падасьць ў адстаўку. Эрдаган пакуль ня кажа, цi зьбiраецца ён зноўку паставiць у парлямэнце пытаньне аб допуску амэрыканскiх войскаў у Турэччыну для магчымай вайны зь Іракам. Турэцкi парлямэнт 1 сакавiка невялiкай розьнiцай галасоў адмовiў у гэтым.
XS
SM
MD
LG