Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:50 ]  У палестынскiм урадзе будзе пасада прэм'ера

РАМАЛАГ. Сёньня адбудзецца паседжаньне палестынскага парлямэнту, на якiм будзе створаная пасада прэм’ер-мiнiстра Палестыны. Чакаецца, што на гэтую пасаду будзе прызначаны Махмуд Абас, намесьнiк палестынскага лiдэра Ясэра Арафата. Пасаду палестынскага прэм’ер-мiнiстра патрабавалi стварыць мiжнародныя пасярэднiкi. Яны называлi гэта ключавым момантам у рэформе, якая дазволiць аднавiць палестына-iзраiльскiя перамовы. Злучаныя Штаты ды Ізраiль жадаюць зьменшыць асабiсты ўплыў Ясэра Арафата. Аднак паведамляецца, што Арафат па-ранейшаму будзе кантраляваць палестынскiя сiлы бясьпекi i перамовы з Ізраiлем. Тым часам Цэнтральная рада Арганiзацыi вызваленьня Палестыны заклiкала палестынскiх ваяўнiкоў не рабiць нападаў на цывiльнае iзраiльскае насельнiцтва на тэрыторыi Ізраiлю. Паводле заявы, гэта дае Ізраiлю падставу для агрэсii супраць палестынцаў.
XS
SM
MD
LG