Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:28 ]  Прызначаны першы палестынскі прэм'ер-міністар


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль вітае прызначэньне Махмуда Абаса на пасаду першага палестынскага прэм’ер-міністра. Пра гэта сказаў ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон, які заявіў, што пытаньне колькі ўлады атрымаў Абас ад палестынскага лідара Ясіра Арафата патрабуе бліжэйшага разгляду. Кандыдатура Абаса была ўхваленая ўчора Цэнтральнай Радай Арганізацыі Вызваленьня Палестыны. Гэтае прызначэньне Арафат Зрабіў яшчэ на пачатку месяцу пад міжнародным ціскам. Абас вядомы хутчэй як крытык палестынскага паўстаньня і нападаў на ізраільцаў, сказаў, што перад тым як прыняць пасаду, хацеў бы ведаць пра свае паўнамоцтвы.
XS
SM
MD
LG