ВАЛЕТТА (Мальта) На Мальце 53% выбаршчыкаў прагаласавалі за сяброўства ў Эўрапэйскім Зьвязе. Блізу 44% -- супраць. Такія папярэднія вынікі сыботняга рэфэрэрэндуму пра ўступленьне краіны ў Эўразьвяз. Вынікі рэфэрэндуму ня маюць абавязковага характару. Пытаньне пра сяброўства ў Зьвязе будзе вырашаць парлямант краіны. Мальта – першая з 10 краінаў-кандыдатаў на сяброўства ў Эўразьвязе ў 2004 годзе, якая правяла такі рэфэрэндум.