Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:22 ]  Акцыі пратэсту ва Ўкраіне


КІЕЎ. Украінская апазыцыя ўзнавіла акцыю з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Леаніда Кучмы. Арганізатары – Блёк Юліі Цімшэнкі, Сацыялістычная і Камуністычная пвартыі, а таксама блёк “Наша Ўкраіна”. Шмат хто з украінацаў лічыць, што Кучма адыграў ролю ў сьмерці журналіста Гэоргія Гангадзе. Яны таксама абвінавачваюць прэзыдэнта ў слабой барацьбе супраць хабарніцтва і злоўжываньні службовым становішчам. Кучма адрынае ўсе абвінавачаньні. У пятніцу ён выехаў з чатырох-дзённым візытам у Славаччыну. У часе падобных леташніх пратэстаў ён таксама знаходзіўся за мяжой.
XS
SM
MD
LG