Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Галасаваньне на дадатковых выбарах у Турэччыне


ІСТАМБУЛ. Сёньня ў Турэччыне пачалося галасаваньне на дадатковых выбарах. Найбольшыя шанцы на перамогу мае кiраўнiк ўладнай партыi Рэджэп Эрдаган, уплывовы палiтык ад таго часу, як яго пра-iсламiсцкая “Партыя справядлiвасьцi i разьвiцьця” перамагла на леташнiх выбарах у лiстападзе. Паводле сёньняшнiх апытаньняў у адной з паўдзённа-ўсходнiх правiнцыяў, Эрдаган мае найбольшыя шанцы заняць пасаду прэм’ер-мiнiстра i сфармаваць новы Габiнэт мiнiстраў у блiжэйшыя днi. У Турэччыне працягваецца процістаяньне памiж кiраўнiцтвам i парлямэнтам, выклiканае тым, што парлямэнт адмаўляецца дазволiць дыслякацыю 60-тысячнага войска ЗША дзеля магчымай вайсковай апэрацыі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG