Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:14 ]  Жанчыны адзначылі сьвята 8 сакавіка мітынгамі


Жанчыны па ўсім сьвеце адзначалі сёньня Міжнародны Жаночы дзень мітынгамі і дэманстрацыямі супраць дыскрымінацыі, гвалту, забароны абортаў і вайны ў Іраку. У Парыжы, Лісабоне, Рыме, Варшаве ды іншых эўрапейскіх сталіцах жанчыны патрабавалі роўных сацыяльных і палітычных правоў з мужчынамі. У Баўгарыі, Вугоршчыны, і Турцыі жанчыны пратэставалі супраць магчымай ваеннайакцыі ЗША ў Іраку. У Іране каля 300 іранскіх актывістак адзначылі жаночы дзень упершыню пасьля іслямскай рэвалюцыі 1979 году. У Зімбабве паліцыя затрымала 19 і нанесла траўмы 6 удзельніцам маніфэстацыі супраць рэпрэсіўнага рэжыму прэзыдэнта Робэрта Мугабэ
XS
SM
MD
LG