Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:05 ]  Ірак працягвае зьнішчаць ракеты


БАГДАД Ірак сёньня зьнішчыў яшчэ 6 ракетаў Аль-Самуд і тры баягалоўкі пасьля паўзы ў працэсе ліквідацыі ракетаў, якая доўжылася адзін дзень. Агульная колькасьць зьнішчаных за тыдзень ракетаў дасягнула 40. Тым часам у Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ягоныя погляды не зьміліся пасьля пачатку зьнішчэньня Іракам ракетаў. Буш заявіў, што Ірацкі дыктатар зрабіў з гэтага публічнага шоў. Нягледзячы на вялiкiя дыпляматычныя высiлкi, Злучаныя Штаты i Вялiкая Брытанiя пакуль ня здолелi здабыць дастатковую падтрымку для прыняцьця новай рэзалюцыi Рады бясьпекi ААН. Паводле рэзалюцыi, Ірак мусiць раззброiцца да 17 сакавiка, iнакш супраць краiны будзе ўжытая ваенная сiла. Тры зь пяцi сталых сябраў Рады бясьпекi, якiя маюць права вэта, даволi ясна выказалiся за працяг iнспэкцыяў i супраць новай рэзалюцыi. Такая пазыцыя ў Кiтая й Расеi, а асаблiва жорстка выказваецца Францыя
XS
SM
MD
LG