Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:53 ]  Палестынцы хавалі лідара Хамаса

ГАЗА Дзясяткі тысячаў палестынцаў сёньня ўзялі ўдзел у траурным маршы падчас цырымоніі пахаваньня аднаго з заснавальнікаў групоўкі Хамаз, забітага сёньня ізраільцамі. Звыш ста ўзброеных актывістаў Хамаза прамаршыравалі па вуліцах Газы у камуфляжнай уніформе і чорных масках. Яны пакляліся адмосьціць за сьмерць Іьбрагіма аль-Магадма. Заснавальнiк i адзiн з галоўных лiдэраў групоўкi быў забiты сёньня разам з трыма iншымi ваяўнiкамi Хамасу. Ізраiльскiя верталёты абстралялi iх машыну ракетамi. Паведамляецца, што падчас абстрэлу былi параненыя шасьцёра мiнакоў. Адзiн зь лiдэраў Хамасу Ісмаiл Хайяг назваў iзраiльскiх вайскоўцаў тэрарыстамi. Ён заявiў, што гэты напад адкрые дарогу да замахаў на iзраiльскiх лiдэраў
XS
SM
MD
LG