Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:40 ]  Курды пратэстуюць супраць магчымага ўварваньня Турцыі


БРУСЭЛЬ Прыкладна 4 тысячы курдаў сёньня сабралiся каля штаб-кватэры Эўразьвязу ў Брусэлi, каб выказаць пратэст супраць уводу турэцкiх войскаў у паўночны Ірак. Курды баяцца, што магчымае турэцкае ўварваньне можа зьнiшчыць фактычную аўтаномiю, якую маюць курды ў паўночны Іраку пасьля вайны ў Пэрсыдскай затоцы 1991 году. Падобная ж дэманстрацыя адбылася ўчора ў Лёндане каля рэзыдэнцыi брытанскага прэм’ер-мiнiстра Тонi Блэра. Турцыя заявiла аб плянах увесьцi дзясяткi тысячаў вайскоўцаў у паўночны Ірак у выпадку вайны. Турэцкi ўрад кажа, што не жадае масавага прытоку курдзкiх уцекачоў, як гэта адбылося ў 1991 годзе. На мiнулым тыднi турэцкi парлямэнт не зацьвердзiў прапанову ураду аб доступе прыкладна 60 тысячаў амэрыканскiх вайкоўцаў на базы ў Турэччыне i аб ўвядзеньнi турэцкiх войскаў у паўночны Ірак. Турэцкi ўрад паведамiў, што можа ўнесьцi новую прапанову найблiжэйшымi днямi
XS
SM
MD
LG