Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:24 ]  Лідары грэкаў-кіпрыётаў пакуль не дамовіліся наконт реферэндуму


НІКАСІЯ Лiдэры грэцкай часткi Кiпру пакуль ня здолелi дамовiцца пра сваё стаўленьне да пляну ААН аб рэфэрэндуме. Паводле прапановаў генэральнага сакратара ААН Кофi Анана, 30 сакавiка мусiць прайсьцi рэфэрэндум аб аб’яднаньнi грэцкай i турэцкай частак Кiпру ў адну дзяржаву. Прэсавы сакратар ураду грэкаў-кiпрыётаў Кiпрас Хрысастомiдэс сказаў сёньня, што рашэньне наконт ўдзелу ў рэфэрэдуме будзе прынятае ў апошнi момант на перамовах у Гаазе, якiя пачнуцца ў панядзелак. Лiдэр турэцкай часткi Кiпру Раўф Дэнкташ сёньня сказаў, што туркi-кiпрыёты настойваюць на далейшых зьменах у пляне ААН
XS
SM
MD
LG