НЬЮ ЁРК: Сябры Рады Бясьпекі ААН выявілі сёньня глыбокія разыходжаньні ў справе магчымай ваеннай аперацыі супраць Іраку. Міністр замежных справаў Велікабрытаніі Джэк Строў і дзярж-сакратар ЗША Колін Паўэл заявілі, што Ірак надалей адмаўляецца супрацоўнічаць з ААН. Аднак мiнiстры замежных справаў шэрагу краiнаў выступiлi на паседжаньнi Рады бясьпекi ААН пасьля справаздачы Блікса і Барадэй за працяг місіі інспэктараў ААН у Іраку. Такую думку выказаў у прыватнасьці міністр замежных справаў Кітаю Яксуан-Танг. Мiнiстар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фiшэр заявiў, што мiрнае раззбраеньне Іраку – гэта вiдавочная альтэрнатыва ваеннай апэрацыi. Мiнiстры замежных справаў Расеi i Францыi Ігар Іваноў і Дамiнiк дэ Вiлепэн таксама выказалiся супраць вайны зь Іракам. Яны падкрэсьлiлi, што Ірак пачаў супрацоўнiчаць з iнспэкцыяй ААН.