Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:27 ]  Узброеныя палестынцы застрэлілі двух і паранілі 8 габрэйскіх пасяленцаў


ЕРУЗАЛІМ. Ізраіль паведаміў, што два ўзброеныя палестынцы ўварваліся ў габрэйскае пасяленьне на заходнім беразе, застрэлілі двух і паранілі як мінімум 8 чалавек. Ізраільскія вайскоўцы застрэлілі палестынцаў, якія атакавалі габрэйскае пасяленьне Кірьяі Арба недалёка ад Гэброну. Сёньня, іслямская групоўка Хамас прызналася да апошняга бомбавага замаху, у выніку якога загінулі 15 ізраільцянаў. Раней, у сэктары Газа ізраiльскiя вайскоўцы затрэлiлi трох палестынскiх ваяўнiкоў i 16-гадовага хлопца падчас двух асобных сутыкненьняў у Сэктары Газа. Паводле палестынскiх мэдыкаў, падлетка застрэлiлi падчас сутыкненьняў у лягеры ўцекачоў Джабал’я на поўнач ад гораду Газа. Тым часам мiнiстар палестынскага ўраду Саеб Эрэкат сёньня абвесьцiў, што палестынскi лiдэр Ясэр Арафат прапанаваў пасаду прэм’ер-мiнiстра Махмуду Абасу, намесьнiку кiраўнiка Арганiзацыi вызваленьня Палестыны. Дагэтуль у палестынскiм урадзе не было пасады прэм’ер-мiнiстра.
XS
SM
MD
LG