Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:41 ]  Чарнагорац Свэтозар Маровіч стаў першым прэзыдэнтам Сэрбіі і Чарнагорыі


БЕЛГРАД: Парлямент Сэрбіі і Чарнагорыі абраў чарнагорца Светозара Маровіча першым прэзыдэнтам саюзнай дзяржавы. Маровіч быў намесьнікам прэм’ера Чарнагорыі Міло Дзюканавіча ад сацыял-дэмакратаў, якія ўзначальваюць кіруючую кааліцыю. Адначасова, гэта азначае адстаўку Войіслава Каштуніцы, які быў прэзыдэнтам ужо неіснуючай Югаславіі. Парлямент абраў аксама 5 міністраў: двух з Чарнагорыі і трох з Сэрбіі. З дзьвюх розных рэспублікаў маюць таксама паходзіць міністры абароны і замежных справаў.
XS
SM
MD
LG