БЭРЛІН: Міністэрства замежных справаў ФРГ паведаміла, што ЗША папрасілі нямецкі ўрад выслаць з краіны некаторых ірацкіх дыпляматаў. Паводле заходніх агенцтваў, нямецкі ўрад разглядае просьбу Вашынгтону, аднак не вядома, хто з дыпляматаў можа быць быць высланы з краіны. Раней Дзярж-дэпартамент ЗША паведаміў, што ён папрасіў шэраг краінаў выслаць з краіны дыпляматаў “ уцягнутых у дзейнасьць несумяшчальную з афіцыйнымі абавязкамі”, што на дыпляматычнай мове азначае “шпіянаж”. На гэтым тыдні, ЗША выслалі з краіны двух ірацкіх дыпляматаў акрэдытаваных пры ААН.