Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:01 ]  Арафат прапануе на пасаду прэм'ера намесьніка кіраўніка Арганізацыі Вызваленьня Палестыны Саэба Эрэката


СЭКТАР ГАЗА. Ізраiльскiя вайскоўцы сёньня затрэлiлi трох палестынскiх ваяўнiкоў i 16-гадовага хлопца падчас двух асобных сутыкненьняў у Сэктары Газа. Паводле палестынскiх мэдыкаў, падлетка застрэлiлi падчас сутыкненьняў у лягеры ўцекачоў Джабал’я на поўнач ад гораду Газа. Тым часам мiнiстар палестынскага ўраду Саеб Эрэкат сёньня абвесьцiў, што палестынскi лiдэр Ясэр Арафат прапанаваў пасаду прэм’ер-мiнiстра Махмуду Абасу, намесьнiку кiраўнiка Арганiзацыi вызваленьня Палестыны. Дагэтуль у палестынскiм урадзе не было пасады прэм’ер-мiнiстра.
XS
SM
MD
LG