НЬЮ-ЁРК. Мiнiстры замежных справаў шэрагу краiнаў выступiлi на паседжаньнi Рады бясьпекi ААН пасьля справаздачы збройных iнспэктараў ААН. Мiнiстар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фiшэр заявiў, што мiрнае раззбраеньне Іраку – гэта вiдавочная альтэрнатыва ваеннай апэрацыi. Мiнiстры замежных справаў Расеi i Францыi Ігар Іваноў І Дамiнiк дэ Вiепэн таксама выказалiся супраць вайны зь Іракам. Яны падкрэсьлiлi, што Ірак пачаў супрацоўнiчаць з iнспэкцыяй ААН. Аднак дзяржаўны сакратар ЗША Колiн Паўэл заявiў, што Ірак па-ранейшаму недастаткова супрацоўнiчае зь iнспэктарамi.