Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:42 ]  Новы праект рэзалюцыі ААН у справе Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ ЗША і Вялiкая Брытанiя заяўляюць, што жадаюць унесьці зьмены у прапанаваны праект рэзалюцыі, якая павінна легтымізаваць магчымую ваенную акцыю супраць Іраку. Міністр замежных справаў Брытаніі Джэк Строў заявіў, што новая рэзалюцыя, калі будзе прынятая, павінна прымусіць Багдад пазбавіцца зброі масавага зьнішчэньня. Раней сёньня паведамлялася, што, паводле дыпляматычных крыніцаў, Брытанія працуе над кампрамiснай рэзалюцыяй Рады Бясьпекi ААН, якая б дала Іраку болей часу, каб выканаць патрабаваньні аб раззбраеньнi. У праекце Іраку ставiцца ўльтыматум з вельмi кароткiм тэрмiнам для выкананьня. Такая рэзалюцыя – гэта спроба атрымаць ухвалу сябраў Рады бясьпекi ААН, якiя пакуль не жадаюць падтрымаць ваенныя дзеяньнi супраць Іраку. Аднак Кiтай, Расея ды Францыя выступаюць супраць любой новай рэзалюцыi, якiя б дазволiла напад на Ірак.
XS
SM
MD
LG