Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:40 ]  Апазыцыя ў Арменіі пратэстуе супраць вынікаў выбараў


ЕРЭВАН Тысячы прыхiльнiкаў апазыцыi сёньня пратэставалi ў сталiцы Армэнii супраць абвешчаных вынiкаў прэзыдэнцкiх выбараў. У другiм туры, якi адбыўся ўчора, перамогу, паводле афіцыйных зьвестак, атрымаў цяперашнi прэзыдэнт Робэрт Качаран. Кандыдат апазыцыi Сьцяпан Дэмiрчан ды iншыя апазыцыйныя лiдэры заклiкалi прызнаць несапраўднымi афiцыйныя вынiкi выбараў. Паводле Дэмiрчана, выбары былi сфальшаваныя. Ён зьвiнавацiў прэзыдэнта Качарана ў спробе ўсталяваць у Армэнii дыктатуру. Паводле папярэднiх зьвестак, Качаран атрымаў у другiм туры прыкладна 67 адсоткаў галасоў, а Дэмiрчан – каля 32 адсоткаў. Многiя назiральнiкi кажуць, што выбары не адпавядалi мiжнародным стандартам. Супольная мiсiя Рады Эўропы i Арганiзацыi бясьпекi i супрацоўнiцтва ў Эўропе кажа аб сур’ёзных парушэньнях на выбарчых участках. Аднак кiраўнiк групы назiральнiкаў ад краiнаў СНД назваў выбары ў Армэнii дэмакратычнымi i легiтымнымi
XS
SM
MD
LG