Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:25 ]  Новыя ахвяры сярод палестынцаў

РАМАЛА 50-гадовая палестынка, маці дзесяцірох дзяцей была сёньня забітая каля свайго дома ў паселішчы Джаба ізраільскімі вайскоўцамі, якія ўвайшлі на тэрыторыю Заходняга берага. Сёньня ўначы адзiнаццаць палестынцаў былi забiтыя i яшчэ больш за 140 параненыя, калi iзраiльскiя войскi атакавалi лягер уцекачоў у Сэктары Газа. Снарад з iзраiльскага танку трапiў у натоўп мiрных жыхароў. Ізраiльскiя вайскоўцы, аднак, кажуць, што танкiсты стрэлiлi ў чалавека, якi мецiў у танк з гранатамёту. Начная атака на лягер учекачоў адбылася пасьля ўчорашняга самагубчага тэракту ў горадзе Хайфа, калі ад бомбы палестынскага тэрарыста загiнулi 15 чалавек. Паводле прэсавага сакратара Белага Дому Ары Флэйшэра, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш лічыць, што Ізраіль мае права бараніць сабе, аднак разам з тым Буш выказвае вялікую заклапочанасьць гібельлю невінаватых палестынцаў. Урад Грэцыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, заявіў, што не падтрымлівае неразборлівае ужыцьцё сілы Ізраільскімі войскамі
XS
SM
MD
LG