Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:55 ]  Датэрмiновыя выбары ў Латвii адкладаюцца


РЫГА. Адкладзеныя прэзыдэнцкiя выбары ў Латвii, бо ўзьнiклi сумневы ў законнасьцi датэрмiновых выбараў. Раней выбары плянавалiся на чэрвень, але прэзыдэнт Вайра Вiке-Фрайбэрга i кiраўнiцтва парлямэнту дамовiлiся правесьцi iх 12 сакавiка. Прэм’ер-мiнiстар Энарс Рэпсэ сёньня паведамiў, што выбары перанясуць на пазьнейшы тэрмiн, каб не было сумневаў у iх законнасьцi. Лiдэры латвiйскай апазыцыi казалi, што ўрадавая каалiцыя спрабуе схаваць свае праблемы за перавыбарамi папулярнага прэзыдэнта. Вайра Вiке-Фрайбэрга карыстаецца вялiкай падтрымкай у насельнiцтва i палiтычнай элiты Латвii. Яна ўжо казала, што будзе бялятавацца на другi тэрмiн.
XS
SM
MD
LG