Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Малады чэх спалiў сябе


ПРАГА. 19-гадовы хлопец спалiў сябе сёньня ранiцай у цэнтры Прагi. Два мiнакi безпасьпяхова спрабавалi уратаваць яго, гасячы полымя сваёй вопраткай. Самагубца пакiнуў паведамленьне ў Інтэрнэце, назваўшы свой учынак “Паходня-2003”. Ён напiсаў, што пратэстуе супраць зла, якое талеруецца ва ўсiм сьвеце. Паводле паведамленьня, замест дэмакратыi, за якую змагалiся людзi, цяпер паўсюль пануюць бюракраты i грошы. Сёньняшняе самагубства адбылося практычна на тым самым месцы дзе ў 1968 годзе чэскi студэнт Ян Палах спалiў сябе, пратэстуючы супраць савецкай iнтэрвэнцыi ў Чэхаславаччыну. Прэзыдэнт Чэхii Вацлаў Клаўс заявiў сёньня журналiстам, што сьвет нiколi ня будзе дасканалы, але калi чалавек хоча нешта зьмянiць, ён мусiць заставацца жывы.
XS
SM
MD
LG