Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:19 ]  Джордж Буш за дыпляматычнае вырашэньне канфлікту з КНДР


(Вашынгтон) Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшэр заявіў, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш па-ранейшаму перакананы, што крызыс вакол ядзернага рэактару у Паўночнай Карэі павінен быць вырашаны дыпляматычнымі сродкамі. Флейшэр зрабіў гэтую заяву ў сувязі з паведамленямі аб тым, што Пэнтагон пачаў разьмяшчэньне дадатковай колькасьці цяжкіх бамбардоўшчыкаў на выспе Гуам, у досыць блізкай адлегласьці ад Паўночнай Карэі. Гэтая перадыслякацыя была выкліканая інцыдэнтам у паветранай прасторы, у якім удзельнічалі паўночнакарэйскія зьнішчальнікамі і выведвальны самалётЗША. Дэмакраты ў Сэнаце ЗША прапанавалі сёньня Бушу наўпроставыя перамовы з Пхэньянам
XS
SM
MD
LG