Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  Эўразьвяз заклікае Менск даць магчымасьць працаваць офісу АБСЭ


Брусэль Эўрапейскі зьвяз ізноў заклікае беларускія ўлады прыняць усе неабходныя захады для стварэння спрыяльных умоў працы новага офісу АБСЭ ў Менску і выкананьня мандату місыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўразьвязу, распаўсюджанай сёньня амбасадаю Нямеччыны ў Беларусі. У заяве падкрэсьліваецца, што Зьвяз чакае справаздачы кіраўніка Офісу АБСЭ Эбергарда Гайкена аб прагрэсе ў справе стварэньня такіх умоў. Эўразьвяз, адзначаецца ў заяве, бярэ пад увагу рашэньне Парламанцкай асамблеі АБСЭ аб прызнанні Нацыянальнага сходу Беларусі, аднак падкрэсьлівае, што гэта працэдурнае рашэнье і яно не адлюстроўвае дасягненьняў Беларусі ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі. Зьвяз таксама звяртае ўвагу на справаздачу рабочай групы Парламанцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі, зробленую пасля візіту групы ў Менск у лютым, у якой гаворыццца, што беларускія ўлады не праводзяць дэмакратызацыю грамадства.
XS
SM
MD
LG