Сэвул Прэзыдэнт Паўдзенай Карэі Ро Му Хэн заклікаў Злучаныя Штаты пазьбягаць ўзмацненьня ціску на Паўночную Карэю. Гэты камэнтар зьявіўся ў брытанскай газэце Таймс пасьля таго, як у мінулую нядзелю паўночна карэсйскія зьнішчальнікі перахапілі амэрыканскі разьведны самалет. Тым часам ЗША перакідваюць у раён Ціхага акіяну дадатковыя вайсковыя кантынгэнты. Паводле Агэнцыі Ройтэрс на выспу Гуам перакінутыя 24 цяжкія бамбавозы Б-1 і Б-52.