Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:22 ]  Скандал на пясяджэньні Арганізацыі "Ісламская канфэрэнцыя"


Доха Сёньня ў сталіцы Катару адбываецца сустрэча Арганізацыі Ісламская канфэрэнцыя. Нарада пачалася са скандалу. Прадстаўнік Іраку абвінаваціў Кувэйт у змове, як ён сказаў, з “імпэрыялістамі і сіяністамі”. У адказ прадстаўнік Кувэйту назваў іракцаў “малпамі”. У сустрэчы ў Доху бяруць удзел толькі чвэрць з 56-ці краінаў, што ўваходзяць у Арганізацыю Ісламская Канфэрэнцыя.
XS
SM
MD
LG