Ерэван Сёньня ў Армэніі – другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. За пасаду прэзыдэнта змагаюцца дзейны кіраўнік дзяржавы Робэрт Качаран і адзін з лідэраў апазыцыі Сьцяпан Дземірчан. У першым туры галасаваньня 2 тыдні таму Качаран набраў больш за 49% галасоў, Дземірчан – каля 30%. Паводле міжнародных назіральнікаў пры галасаваньні не былі вытрыманыя міжнародныя дэмакратычныя нормы. Пасьля першага туру ў Армэніі адбыліся масавыя акцыі пратэсту, каля 200 іх удзельнікаў былі арыштаваныя, большасьць зь іх ужо вызваленыя.