Пэкін Сёньня тут пачала працу штогадовае пасяджэньне парляманту. 3 тысячы дэпутатаў мусяць абраць новае кіраўніцтва краіны, у тым ліку і старшыню КНР. Чакаецца, што цяперашняга кіраўніка дзяржавы Дзян Дзэ Міня зьменіць Ху Дзын Тао – новы генеральны сакратар камуністычнай партыі Кітаю. Ху Дзын Тао быў абраны лідэрам партыі на зьездзе КПК у лістападзе летась.