Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:44 ]  Гвалт супраць журналістаў у Арменіі

ЕРЭВАН Мiжнародная арганiзацыя “Рэпарцёры бязь межаў” сёньня скрытыкавала выпадкi гвалту супраць журналiстаў на прэзыдэнцкiх выбарах у Армэнii. Арганiзацыя сьцьвярджае пра зьбiцьцё журналiстаў, якiя паведамлялi аб выбарчых парушэньнях. У двух тэлежурналiстаў, якiя засьнялi чалавека, што падкiдваў бюлетэнi ў выбарчую скрынку, сканфiскавалi вiдэакасэты. Другi тур прэзыдэнцкiх выбараў адбудзецца ў Армэнii заўтра. Цяперашнi прэзыдэнт Робэрт Качаран i ягоны супренiк Сьцяпан Дэмiрчан учора падчас тэледэбатаў зьвiнавацiлi адзiн аднога ў непрыстойных паводзiнах падчас кампанii
XS
SM
MD
LG