Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:42 ]  Большасбць славакаў падтрымлiвае далучэньне да Эўразьвязу


БРАТЫСЛАВА. Апытаньнi грамадзкай думкi ў Славаччыне паказваюць, што заплянаваны на травень рэфэрэндум аб далучэньнi да Эўразьвязу мусiць быць вельмi пасьпяховы. Паводле апошняга апытаньня славацкай агенцыi “Полiс,” прыкладна тры чвэрцi славакаў маюць намер узяць у iм удзел. Сярод тых, хто плянуе галасаваць, таксама прыкладна тры чвэрцi маюць намер падтрымаць далучэньне Славаччыны да Эўразьвязу. Толькi каля 14 адсоткаў наважаныя галасаваць супраць i яшчэ каля 12 адсоткаў ня вызначылiся. Славаччына -- адна зь дзесяцi краiнаў, якiя пасьпяхова завершылi перамовы аб далучэньнi да Эўразьвязу. Чакаецца, што яна далучыцца да зьвязу ў траўнi 2004 году.
XS
SM
MD
LG