Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:39 ]  У 2006 годзе на эўра могуць перайсьцi новыя краiны


БРУСЭЛЬ. Камiсар у справе пашырэньня Эўразьвязу Гюнтэр Фэрхойген заявiў сёньня, што некаторыя краiны-кандыдаты ў Эўразьвяз змогуць далучыцца да адзiных грошай – эўра – ужо ў 2006 годзе. Паводле Фэрхойгена, Вугоршчына, Славенiя i Эстонiя блiзкiя да крытэрыяў, якiя дазваляюць увядзеньне агульнаэўрапейскай валюты. Ён дадаў, што да гэтых крытэрыяў наблiжаецца i Польшча. Фэрхойген патлумачыў, што названыя краiны цяпер лепей адпавядаюць патрабаваньням эўра, чым у свой час Гiшпанiя, Партугалiя, Грэцыя ды Італiя за тры гады да ўвядзеньня там эўра.
XS
SM
MD
LG