БЯЛГРАД
Новы сумесны парлямэнт Сэрбіі і Чарнагорыі сёньня правёў у Бялградзе інаўгурацыйную сэсію. Новы орган заменіць югаслаўскі парлямэнт, які сустрэўся апошні раз у мінулую пятніцу. Парлямэнт абраў сьпікера, сэрба Драгаміра Мучінавіча, і выпрацаваў працэдуры фармаваньня ворганаў улады новай краіны – саюза Сэрбіі і Чарнагорыі. Як чакаецца, у канцы тыдня парлямэнт абярэ чарнагорца Святазара Маровіча новым кіраўніком дзяржавы, які заменіць цяперашняга прэзыдэнта Югаславіі Ваіслава Каштуніцу